
Рэспубліка Беларусь - суверэнная дзяржава, якая гарантуе ўстойлівае і стабільнае развіццё грамадства, эфектыўнае функцыяніраванне ўсіх галін дзяржаўнай улады.
Канстытуцыя Рэспублікі Беларусь вызначае, што найвышэйшай каштоўнасцю краіны з'яўляецца чалавек. Стварэнне ў Беларусі стройнай сістэмы абароны сацыяльных iнтарэсаў кожнага чалавека і яе паслядоўная рэалізацыя - самая галоўная задача, якая стаіць перад дзяржаўнай уладай.
Для народа ў дзяржаве адшукваюцца і мабілізуюцца ўсе ўнутраныя рэзервы. Эканомія і беражлівасць - дэвіз, які лёг у аснову падпісанай Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь Дырэктывы ад 14 чэрвеня 2007 года № 3 "Эканомія і беражлівасць - галоўныя фактары эканамічнай бяспекі дзяржавы» (далей - Дырэктывы). Гэты дакумент аб энергазберажэнні і рацыянальным выкарыстанні рэсурсаў зыходзіць з актуальнасці абароны нацыянальных інтарэсаў Беларусі ў сферы энергетычнай бяспекі і з'яўляецца своечасовым адказам на сітуацыю са спажываннем энергарэсурсаў у свеце.
Асноўныя мэты Дырэктывы:
• Забяспечыць энергетычную бяспеку і энергетычную незалежнасць краіны.
• Прыняць кардынальныя меры па эканоміі і беражліваму выкарыстанню паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў ва ўсіх сферах вытворчасці і ў жыллёва-камунальнай гаспадарцы.
• Паскорыць тэхнічнае перааснашчэнне і мадэрнізацыю вытворчасці на аснове ўкаранення энерга- і рэсурсазберагальных тэхналогій і тэхнікі.
• Павысіць эфектыўнасць навукова-тэхнічнай і інавацыйнай дзейнасці.
• Забяспечыць стымуляванне эканоміі паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.
• Шырока прапагандаваць сярод насельніцтва неабходнасць захавання рэжыму паўсюднай эканоміі і беражлівасці.
• Усталяваць эфектыўны кантроль за рацыянальным выкарыстаннем паліўна-энергетычных і матэрыяльных рэсурсаў.