Отчёт о работе попечительского совета

Дата: 21 июня 2021 в 16:13, Обновлено 25 сентября 2023 в 00:00

Справаздача аб рабоце папячыцельскага савета

за 2022/2023 навучальнага года.

У сваёй працы папячыцельскі савет кіруецца Пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 29.04.2020 г. № 60; Кодэксам Рэспублікі Беларусь "Аб адукацыі"; Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 01.07.2005г. № 300 "Аб прадастаўленні і выкарыстанні бязвыплатнай (спонсарскай) дапамогі".

Асноўным напрамкам дзейнасці папячыцельскага савета з'яўляецца ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячага сада, правядзенне спартыўна-масавых, фізкультурна-аздараўленчых, сацыяльна-культурных, адукацыйных мерапрыемстваў і іншых мэт, удасканаленне арганізацыі харчавання выхаванцаў, садзейнічанне ў паляпшэнні ўмоў працы педагагічных і іншых работнікаў установы адукацыі.  

Фінансавыя сродкі папячыцельскага савета ў ДУА "Азерскі дзіцячы садиУздзенскага раёна” фарміруюцца з добраахвотных бацькоўскіх узносаў шляхам пералічэння грошай на разліковы рахунак і бязвыплатнага дарэння матэрыяльных каштоўнасцяў з мэтай умацавання матэрыяльна-тэхнічнай базы дзіцячага сада.

Вынік: члены папячыцельскага савета разглядалі пытанні партнёрства дзіцячага саду і сям'і, азелянення і добраўпарадкавання тэрыторыі дашкольнай установы, рамонту групавых памяшканняў, раздзявалак, набыцця навагодніх падарункаў, набыцця навучальных дапаможнікаў для дзяцей, падрыхтоўкі да новага навучальнага года і інш.

Дзейнасць папячыцельскага савета дазволіла палепшыць матэрыяльную базу дашкольнай установы, прыцягнуць дадатковыя спонсарскія рэсурсы для забеспячэння дзейнасці і развіцця дзіцячага сада, палепшыць умовы навучання выхаванцаў, ўмацаваць партнёрства дзіцячага саду і сям'і.

Арганізаваны і праведзены ўсе планавыя мерапрыемствы, беларускія народныя святы з удзелам бацькоў, педагогаў і дзяцей.

За 2022/2023 навучальны год грошавых сродкаў не паступала.

Старшыня папячыцельскага савета                                 А.М.Баравік

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.